Парайце дэрматолага

no avatar
Муркот
Гость
Сообщения: 15

Парайце дэрматолага

05 фев 2016, 10:38

Прывітанне ўсім,
можа, хтосьці можа параіць кампетэнтнага дэрматолага?

Былі ў Ісачэнкі, Мілюцінай, Ушачова, ніхто не дапамог.
Кошка крыху больш за год таму пачала вылізваць сябе, вылізвала так недзе са снежня па чэрвень-ліпень, пакуль мы вазілі яе па дактарах. Метадам выключэння высветлілі, што алергія не на корм і не на блох.
Потым нам параілі кроплі Алердэрм - дапамаглі, кошка абрасла зноў, але гэтым вераснем пачала зноў вылізвацца, і Алердэрм больш не дапамагае.
Спрабавалі анцігістаміны, медрол не дапамагаў, зараз вось ларатадзін давалі - без толку.

Парайце, калі ласка, добрага дэрматолага. Хто што можа сказаць пра Курзіну і Гразнова (менавіта як пра дэрматолагаў)?

Аватара пользователя
anmut
Добровольный помощник
Добровольный помощник
Сообщения: 10257

Re: Парайце дэрматолага

05 фев 2016, 11:44

Муркот, добрый день. это не может быть нервное? у нас одна кошка очень нежная барышня, новый кот - начинает вылизывать себе живот, до крови, до мяса... даю ей кот-баюн успокоительное, можно корвалолом(только предварительно выветрить спирт).
http://vk.com/podslushano_zoovolonter?w=wall-104939659_2562

Аватара пользователя
Nereida
Добровольный помощник
Добровольный помощник
Сообщения: 4895
Откуда: Минск-Смолевичи

Re: Парайце дэрматолага

05 фев 2016, 11:46

Милютина точно хороший специалист именно дерматолог
8-029-7755753, Анастасия (ЗООшанс)

Господи, даруй мне смирение принять то, что нельзя изменить,
Мужество изменить то, что мне по силам
И мудрость отличить одно от другого.

no avatar
Муркот
Гость
Сообщения: 15

Re: Парайце дэрматолага

06 фев 2016, 11:57

Дзякуй.
anmut, была такая версія пра стрэс спачатку, давалі і супакаяльныя - не дапамагалі. Але прыйшлі да высновы, што наўрад ці стрэс, хутчэй за ўсё "алергія на асяродак". Цяпер таксама заўважаем, што час ад часу яна чхае.

Дзіўна, што ніхто з ветэрынараў не параіў нам нават той Алердэрм (у адной заакраме нам яго параілі), які ў выніку дапамог кошцы і яна абрасца. Але больш ужо не дапамагае.
Таблеткі раней мы маглі даваць ёй з кормам, цяпер ужо яна прасякла і не прымае, кроплі таксама разнюхвае ў корме, нават калі прысыпаць яго фарціфлорай. А пасля, калі з лекамі так да яе сунешся, можа з падазронасці ледзь не цэлы дзень адмаўляцца ад ежы.
Ну а сілком пхаць у яе таблеткі мы не хочам, каб не дадаваць да зуду яшчэ і стрэс.
Прыйшлі да высновы, што трэба калоць (да ўколаў нашая кошка ставіцца даволі спакойна). Але тут нам трэба парада кампетэнтнага доктара.

Дык а што хто ведае накот Гразнова і Курзіной, можа, ёсцека нейкія водгукі?

Ответить

Вернуться в «Архив - другая помощь»