Валанцёры перыядычна сутыкаюцца з непаразуменнем і асуджэннем. Хоць многія перакананы, што яны не ўмеюць крыўдзіцца, не радуюцца падзякам, не засмучаюцца з‑за хамства і не пакутуюць ад несправядлівасці. Прынята думаць, што адзінае пачуццё, знаёмае ім, — гэта спачуванне, на ўсе астатнія праяўленні эмоцый яны не маюць права.
Дабрачынны рух дапамогі дзецям з анказахворваннямі «Клуб 5000» шукаў матэрыяльную падтрымку на дызайнерскае афармленне сваёй промапрадукцыі: буклетаў, візітовак, афішаў, плакатаў. Знайшоўся добры чалавек, які зрабіў прафесійны дызайн бясплатна. Падышоў вельмі адказна, улічыў усе просьбы і заўвагі, падрыхтаваў некалькі варыянтаў — патраціў на гэта процьму свайго часу. А пасля яшчэ за ўласныя грошы раздрукаваў рэкламную прадукцыю.
Потым мы даведаліся, што ён са скандалам пакінуў жонку з трыма дзецьмі, бо знайшоў маладую палюбоўніцу. Ці вырашыў ён загладзіць сваю віну, заняўшыся дабрачыннасцю, ці захацеў супакоіць сумленне, змяніцца, новае жыццё пачаць — не нашага розуму справа. І не паварочваецца язык назваць яго добрым ці жорсткім. Бо белае і чорнае бывае толькі на карцінках. Ён звычайны чалавек, які можа памыляцца ці выпраўляцца, здраджваць ці мірыцца. І няважна, які пасыл падштурхнуў яго да «Клуба 5000». Справа зроблена — цудоўныя афішы расказваюць людзям пра нашу дзейнасць і далучаюць новых удзельнікаў. А дабрачынцы, як і ўсе людзі, могуць памыляцца.
Сям’я з хворым дзіцем, якой мы ўзяліся дапамагаць шмат гадоў таму, ходзіць ад валанцёра да валанцёра. Ніхто доўга не вытрымлівае кантакту з іх матуляй. Яна заўсёды скардзіцца, просіць, прыбядняецца. Мы бралі іх пад апеку, калі пачулі, што сям’я не можа пракарміць дзяцей. А на справе аказалася, што ўсё не так дрэнна: дзеці апрануты па апошняй модзе, цацкамі дома забіты шафы. У падарунак яны просяць апошнюю мадэль тэлевізара, якой нават заможныя спонсары ў вочы не бачылі. Пасля просяць сабаку, даражэзнага, абавязкова пэўнай пароды, ці ката з радаслоўнай.
Мы не пакідаем апеку, бо дзіцяці з цяжкім захворваннем сапраўды патрэбна дапамога. Але валанцёры вытрымліваюць толькі пару месяцаў. Пасля просяць: дайце іншых падапечных, не магу больш з гэтай маці размаўляць. Валанцёры, як і ўсе людзі, маюць права на прыязнасць ці непрыязнасць.
Нядаўна Алеся скардзілася на сваіх падапечных: вязеш і вязеш ім, рукі адрываюцца ад перадач, а яны як належнае прымаюць: забіраюць пакеты, надыктоўваюць новы спіс і зачыняюць дзверы. «Я разумею, што іх ніхто не навучыў ветлівасці і што не іх віна ў гэтым, але ўсё роўна чамусьці непрыемна», — дзеліцца валанцёр.
Нас часта павучаюць, што мы не павінны рабіць добрую справу дзеля падзякі, не павінны чакаць добрае слова. Але без аддачы згасае любы энтузіязм. Дабрачынцы, як і ўсе людзі, чакаюць ветлівасці.
Была гісторыя, калі хлопчык Алёша, усеагульны любімец, паступова перайшоў з‑пад апекі аднаго валанцёра да іншага. Проста таму, што ўпадабаў яе больш. Сімпатыя там, пачуцці, агульныя інтарэсы. Ну, сышліся яны, падышлі адно аднаму. Дык першая валанцёрка доўга не магла супакоіцца: чым яна горшая? Нават закамплексавала. Здараецца, і такія жарсці разгараюцца. Дабрачынцы, як і ўсе людзі, умеюць раўнаваць.
Неяк на здымкі тэлеперадачы запрашалі валанцёраў. Ад руху «Клуб 5000» мы адправілі Наталлю. І праз гэтую перадачу ўсе яе знаёмыя даведаліся пра дабрачынную дзейнасць дзяўчыны. Яна, аказваецца, не гаварыла асабліва шмат пра гэта. І тут усе пачалі хваліць Наталлю, якая яна малайчына, якой добрай справай займаецца, як гэта цяжка, адказна і што яна герой.
«Я таму і не расказвала раней, — дзялілася перажываннямі валанцёр, — бо баялася, каб не падумалі, што выхваляюся, цану сабе набіваю. І нездарма хвалявалася. Цяпер толькі і чую, якая я малайчына. Ведаеце, я сапраўды пачала адчуваць сябе героем. Я ніколі не думала пра гэта, а тут ганарыцца стала…»
Мы тады доўга разбіралі гэтую сітуацыю, дзяліліся пачуццямі і ўражаннямі. І прыйшлі да такой высновы: калі ўзнагарода знаходзіць свайго героя, гэта дапамагае яму зрабіць яшчэ больш. Прызнанне надае сіл і імпэту. Без самалюбства людзі не зварочваюць горы. Яно рухае іх наперад і дапамагае заваяваць новыя вяршыні. Валанцёры, як і ўсе людзі, умеюць ганарыцца.
Таксама і наадварот: крытыка разбурае актыўнасць і адымае жаданне. Калі на валанцёраў сварацца, калі ганьбяць, крытыкуюць (а такое бывае і ў сценах клінікі, дзе яны вядуць непасрэдную дзейнасць, і ў інтэрнэце, і на сустрэчах з фінансавымі донарамі, і нават у сем’ях падапечных), яны патухаюць. Здараецца, што зусім выпадаюць з руху.
Аднойчы падапечная «Клуба 5000» у прыступе адчаю… пабіла валанцёра. Мы ведаем крыніцы яе агрэсіі, разбіралі сітуацыю з псіхолагам. Дзяўчынка не вінаватая. І валанцёр у глыбіні душы разумее гэта. Але цяпер катэгарычна адмаўляецца ад любых зносінаў з гэтай падапечнай. «Нічога не магу з сабой зрабіць, — тлумачыць. — Не атрымліваецца цяпер глядзець на яе па-ранейшаму». Валанцёры, як і ўсе людзі, умеюць крыўдзіцца.
Дзеячы дабрачыннага руху — гэта не камплект аднолькавых асоб з ідэнтычным светаўспрыманнем і поглядамі. Гэта сацыяльны зрэз. Мы абсалютна розныя. Як усе людзі. Нехта ўжо шмат гадоў не размаўляе са сваімі бацькамі. Некага выгналі з універсітэта за прагулы. Нехта курыць са школы. Іншы брыдкасловіць. А той страціў правы кіроўцы за парушэнне правілаў. Мы не анёлы.
Гасподзь стварыў нас такімі — неідэаль-
нымі. У кожнага — свае заганы. І калі сярод гэтых заганаў знойдзецца жаданне працягнуць руку і дапамагчы, дайце нам магчымасць рэалізаваць яго. Не зважаючы на заганы, не чакаючы ідэальных дабрадзеяў. Анёлы не ходзяць па зямлі. А валанцёры, як і ўсе, проста людзі.
Волонтеры просто люди
- ashykoshka
- ЗОО-гуру
- Сообщения: 4117
Re: Волонтеры просто люди
Как же я их понимаю и уважаю...не могу долго с людьми такими. А чудесной прибедняющейся маме им бы напомнить сказку о рыбаке и рыбке...
Люди заводят собак, а кошки людей. Видимо, считают их полезными домашними животными...
Нельзя убивать незнакомых людей. Вдруг у них котик дома один?
Нельзя убивать незнакомых людей. Вдруг у них котик дома один?
Re: Волонтеры просто люди
Очень все правильно написано. Хоть и не ради благодарности все делаем, но доброе слово "и кошке приятно".
“Человек культурен настолько, насколько он способен понять кошку” Бернард Шоу
Если ты носишься как пчела, пашешь как лошадь, устаешь как собака - сходи к ветеринару. Возможно, ты - осел.
Если ты носишься как пчела, пашешь как лошадь, устаешь как собака - сходи к ветеринару. Возможно, ты - осел.
- krgmelka20
- Добровольный помощник
- Сообщения: 2507
Re: Волонтеры просто люди
Спасибо. просто спасибо за такую статью
Если вы больше, чем один день чувствуете себя счастливым, значит, от вас что-то скрывают
Re: Волонтеры просто люди
Хоть и не за благодарность работаем- коты ж не могут сказать спасибо, но... без дров любой костер рано или поздно погаснет...
Если в одиночестве холодно - позови людей, чтобы вместе разжечь костёр. Не может быть, чтобы у всех отсырели спички...