Нашы продкі – пра котак: пухнаты талісман вашай хаты

Аватара пользователя
alfi
Добровольный помощник
Добровольный помощник
Сообщения: 2387
Откуда: Минск, Брилевичи
Контактная информация:

Нашы продкі – пра котак: пухнаты талісман вашай хаты

17 ноя 2011, 16:42

А яшчэ – доктар, вяшчун і знак даўгалецця. І гэта ўсё – пра котку.
Ва ўсе часы котку любілі за яе бязмежную зграбнасць ва ўсім: у рухах, пасадцы, пры мыцці ці на паляванні, што з’яўлялася вонкавай праявай глыбокага ўнутранага супакою і самадастатковасці.
Изображение Изображение Изображение
Беларусы ставіліся да коткі дваіста. З аднаго боку, котцы дазвалялася жыць у хаце ў непасрэднай блізкасці з чалавекам, з другога – яе лічылі прадстаўніком свету дэманаў і нячыстай сілы. Нашы прабацькі ўшаноўвалі Сонца як крыніцу жыццёвай энергіі, святла, цяпла і руху, Месяц – як пасроднік бязмоўя і цемры, які хавае таемныя сілы. Коткам прыпісваліся сімвалічныя ўласцівасці абодвух нябесных цел. Іх разглядалі як донараў жыцця.
Изображение
Нашы продкі ацанілі характар гэтай жывёлы і адвялі ёй ролю хатняй, блізкай істоты. Лічылася, што варкатанне коткі – гэта своеасаблівая “малітва” за выратаванне гаспадара, які ў гэты момант быў па-за хатай.
Асаблівыя ўласцівасці надаваліся чорным і трохкаляровым коткам. Лічылася, што трохкаляровыя коткі абароняць хату ад агню. Трохкаляровая, а асабліва сяміколерная котка прыносіць у хату шчасце, а чорная котка ратуе хату ад злодзеяў.
Изображение
Для тых, хто плаваў (займаўся гандлем і рыбнай лоўляй), коткі заўсёды былі талісманам, якія баранілі ад злых духоў.
Цікавы факт: здаўна ўсе акцёры і іншыя творчыя асобы трымалі котак, бо лічылі, што яны прыносяць поспех.
Изображение
Ва ўсе часы коткі былі знакам даўгалецця. Народная мудрасць сцвярджала: "У коткі дзевяць жыццяў". Нават пры падзенні з вялікай вышыні жывёла звычайна застаецца цэлай, бо дзякуючы сваёй выкрутлівасці валіцца на лапы.
Паводле старажытных легенд коткі, незалежна ад афарбоўкі, маглі вылечваць хваробы, на якія хварэлі людзі. Нашы продкі добра ведалі, што пагладзіць ката – лепшы спосаб пазбавіцца ад стомленасці і напругі. Сёння ўжо навукова пацверджана, што ў чалавека, які лашчыць котку, паніжаецца артэрыяльны ціск.
Изображение
Усходнія славяне лічылі благой прыкметай, калі котка сыходзіла з хаты і не вярталася. Але калі пачыналася навальніца, бедную жывёлу гналі за парог, бо лічылі, што так можна засцерагчы хату ад маланкі і пажару. Паўсюдна існавала меркаванне, што ўсё “паскуддзе” хаваецца ў катоў, калі Ілля-Грамабой “сыпле з неба агністымі стрэламі”.
Убачыць касматага сябра ў сне значыла атрымаць перасцярогу ад хлуслівых сяброў ці здрады радні. А па паводзінах коткі беларусы маглі беспамылкова прадказваць надвор’е:
– згарнулася клубком – на мароз;
– хаваецца ў цёплае месца – да непагадзі і халадоў;
– ляжыць угару пузам – да цяпла;
– ліжа хвост, хавае галаву – да непагадзі;
– скрабе падлогу – быць ветру ці завеі.
Изображение
Самая распаўсюджаная “каціная” прымета ў беларусаў: калі котка мыецца – чакай гасцей. Людзі казалі так: "Котка на падваконніку з раніцы гасцей намывае".
Шэраг вераванняў беларусаў сцвярджае судачыненне коткі з дамавіком: “Якой поўсці прыжывецца котка ў хаце, такой і жывёлу трымай” (гэта значыць яе прыме дамавік). Таксама раілі заводзіць котку той масці, якога колеру валасы ў гаспадара хаты. Інакш дамавік можа не палюбіць жывёлу і ўсяляк будзе ёй шкодзіць. Звязаная котка і з вадзяніком: для залагоджвання духа вады на вадзяных млынах трымалі чорнага ката і пеўня.
Изображение
Котка ў славян традыцыйна асацыюецца з жанчынай, таму невыпадкова беларусы казалі: “Хто котак кахае, будзе і жонку кахаць”. Верылі і ў тое, што той, хто беражэ котак, ахоўваецца ад шматлікіх бед.
Изображение
Калі чалавек ўтопіць кацянятка, асабліва ў “жаночы” дзень (сераду, пятніцу, суботу), у трэцім пакаленні ў яго сям’і будз тапелец. Лепш выгадаваць кацянят, а потым раздаць, прыгаворваючы: "Вам кацянят, а нам пабольш грашанят". Беларусы верылі: калі забіць котку – сем гадоў поспеху не ведаць.
Паводле А. Катовіч, Я. Крука.

Крыніца: spadchyna.net.
Малюнкі з http://blog.kp.ru/users/neferit/post97071904/.
Спасая одного кота, вы спасаете сразу 9 жизней. (с)

Ответить

Вернуться в «Интересная информация»